Экатурыстычныя падарожжы на выходныя дні ў аграсядзібу «Навусьць»
Прапануйма на выходныя дні адпачыць у аграсядзібе «Навусьць» і прыняць удзел у захапляльных экалягічных экскурсіях па Налібоцкай пушчы. Экскурсіі, а таксама жытло, аздобленае ў лякальна-этнаграфічным і прыродным стылях, смачная тутэйшая й традыцыйная ежа, а таксама лазьня дадуць адчуванне цікавага адпачынку.
У праграме экскурсій па жаданьню й у залежнасьці ад сэзону й асаблівасьцяў надвор'я магчымы паказ спрадвечных дуброў у даліне ракі Бярэзіны, назіраньне зуброў, вылазкі на байдарках па дзікіх мейсцах ракі Волькі й іншых пушчанскіх рэчак, агляд воўчых логвішчаў ды барсучых паселішчаў, раскошных бабровых жарэмяў з вялікімі сажалкамі, назіраньне саміх баброў, шпацыры на іртах па дзікай даліне ракі Волькі. Дадаткова пад час гэтакіх экскурсій магчыма ўбачыць шмат іншых гатункаў жывёл, накшталт высакародных аленяў, ласёў або нават ваўкоў.
Праглядзеўшы гэты сайт, можна цалкам ўявіць асаблівасьці аграсядзібы «Навусьць» і гэтакіх экскурсій.
Заезд у пятніцу, ад'езд у нядзелю, не пазьней 20 гадзін, ад 4 да 9 чалавек, 140 беларускіх рублёй з чалавека за суткі. Гэты кошт улучае выкарыстаньне сядзібных сродкаў транспарту для перасоўваньня па тэрэну Налібоцкай пушчы, правядзеньне экскурсій, трохразовае харчаваньне, пакоі, але не ўлучае даезд да аграсядзібы й назад, а таксама мажлівы алкаголь пад час харчаваньня.








